BE RU EN

ЗША забаранілі ўезд чыноўнікам з Венесуэлы

  • 30.07.2014, 20:45

Вашынгтон увёў санкцыі ў дачыненні да некалькіх чыноўнікаў урада Венесуэлы.

Як сцвярджаюць у дзярждэпартаменце, асобы, уключаныя ў спіс, датычныя да парушэнняў правоў чалавека, ім будзе адмоўлена ва ўездзе ў ЗША. У Вашынгтоне мяркуюць, што ўлады Венесуэлы ўжывалі залішнюю сілу, каб прымусіць замаўчаць апазіцыю і незалежныя СМІ, паведамляе BBC.

Забарона на выдачу віз закране асоб, якія, на думку ЗША, адказныя за затрыманні і запалохванні дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць росту інфляцыі і разгулу злачыннасці сёлета.

Падчас сутыкненняў загінулі блізу 42 чалавек.

Апошнія навіны