BE RU EN

Збор у Чэхіі абыйшоўся ХК «Дынама-Менск» у $ 50 тысяч

  • 30.07.2014, 19:17

Хакеісты правялі ў Чэхіі два тыдні.

Генеральны менеджэр менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў на сваёй старонцы на форуме клуба распавёў, чаму «зубры» пастанавілі адправіцца ў горад Краваржэ.

«Зборы «Дынама» ў Швейцарыі двух-трохгадовай даўнасці абыходзіліся клубу блізу 100 тысяч еўра кожны, - адзначыў ён. - Алаіз Гадамчык за паслугі свайго цэнтра з сістэмаю «усё ўключана» папрасіў 50 тысяч даляраў. Пры гэтым, са сведчання начальніка каманды Аляксандра Паўлючэнкі , чэшскія ўмовы значна лепшыя за швейцарскія. Тут усё ў адным комплексе: выйшаў з нумара, і ты ўжо ў басейне, якога ў Альпах не было зусім, наступныя дзверы сауна, з яе налева выхад на спортпляцоўку, направа ў трэнажорную залю, а прама - у распранальню на лядовай арэне. Цяпер вось згодна з раскладам «рэлакс», каманда дружна адпарылася, адмокла ў джакузі і да вячэры адправілася па інтарэсах. Хтосьці замовіў гольф-мабілі, хтосьці ў аквапарку, хтосьці чытае ў прахалодным холе, іншыя ад стомы паснулі. Скаргаў няма. Усмешкі. Прыехаў у госці Збынек Іргл. Пазайздросціў».

Беражкоў распавёў, што ў Менску двойчы вывезлі каманду ў аднаўленчы цэнтр і заплацілі за гэта тры тысячы даляраў. У Краваржэ такія паслугі значна больш высокай якасці ідуць у якасці бонуса.

Апошнія навіны