BE RU EN

Крэдытаванне жылля ўпала на 20%

  • 30.07.2014, 18:20

Аб'ём крэдытаў на будаўніцтва жылля знізіўся ў студзені-тріаўні 2014 года склаў 4,655 трлн рублёў.

У адносінах да аналагічнага перыяду 2013 ён скараціўся на 20%, паведамляецца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка.

На долю крэдытных рэсурсаў, выдадзеных паводле льготных працэнтных ставак двума банкамі ААТ «АСБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», даводзілася 93,2% усіх крэдытаў у жыллёвае будаўніцтва супраць 80,5% год таму. Аб'ём ільготных крэдытаў склаў 4,340 трлн рублёў, знізіўшыся на 7,4%.

Апошнія навіны