BE RU EN

Польшча разглядае забарону на ўвоз сваёй садавіны ў Расею як палітычную

  • 30.07.2014, 17:39

Мінсельгас Польшчы мяркуе, што забарона з 1 жніўня на ўвоз польскай садавіны і агародніны ў Расею - гэта «палітычныя рэпрэсіі», якія звязаныя з санкцыямі, уведзенымі TC.

Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марэк Савіцкі.

Паводле ягоных слоў, польскі экспарт сельскагаспадарчых прадуктаў шырока дыверсіфікаваны, і на расейскі рынак пастаўляецца не больш за 7% гэтай прадукцыі. У існых умовах Польшча плануе пашырыць экспарт на азіяцкія, арабскія і амерыканскія рынкі, паведамляе Газета.ru.

Акрамя таго, Асацыяцыя польскіх садаводаў і Мінсельгас краіны звернуцца ў прадстаўніцтва Еўракамісіі па кампенсацыю фінансавай шкоды, якую прычыніць адкліканне польскіх прадуктаў з расейскага рынку.

Раней Расея прыпыніла ўвоз практычна ўсёй гародніны і садавіны з Польшчы нібыта ў сувязі з неаднаразовымі парушэннямі сертыфікацыі і выяўленнем каранцінных аб'ектаў.

Апошнія навіны