BE RU EN

Маскоўская біржа прыпыніла таргі

  • 30.07.2014, 15:55

Прычыны збою ў працы цяпер удакладняюцца.

Маскоўская біржа прыпыніла гандлёвую сесію 30 ліпеня пад 16:00 паводле маскоўскага часу ў асноўным сектары рынку.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе біржы. Прычыны збою ў працы цяпер удакладняюцца. Пра час аднаўлення гандлю пляцоўка абяцала абвясціць пазней.

Гэта другі буйны збой у працы гандлёвай пляцоўкі ў гэтым годзе. 11 чэрвеня пляцоўка спыніла працу на гадзіну. У 2013-м біржа неаднаразова сутыкалася з цяжкасцямі, піша Lenta.ru.

У прыватнасці, 13 лістапада адбыўся тэхнічны збой, звязаны з памылкай у працы сродкаў правядзення таргоў платформы тэрміновага рынку. Таргі былі спыненыя на гадзіну.

У красавіку і траўні адбылося яшчэ некалькі такіх эпізодаў, праз якія на непрацяглы час таргі ў шэрагу сектараў перапыняліся. У лістападзе 2012 праца пляцоўкі прыпынялася амаль на дзве з паловай гадзіны.

Фота: Коммерсант

Апошнія навіны