BE RU EN

Менскае «Дынама» вядзе перамовы з Мацярухіным

  • 30.07.2014, 15:28

«Зубры» вядуць перамовы з экс-форвардам клуба.

Генэральны мэнэджэр менскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў на сваёй «галінцы» на форуме афіцыйнага сайта клуба заявіў, што «зубры» вядуць перамовы з экс-форвардам клуба Аляксандрам Мацярухіным, паведамляе сайт клуба.

«Мы вядзем перамовы з Мацярухіным аб дзвюхстароннім кантракце з «Дынамам» як опцыі плану «Б». У выпадку падпісання Саша пачне ў «Шахцёры», - сказаў Беражкоў.

У сэзоне 2013/2014 форвард згуляў у 41 матчы рэгулярнага сэзону, закінуў 14 шайбаў і аддаў 3 перадачы. У Кубку Надзеі украінец набраў 11 (6 +5) балаў у 12 гульнях за «зуброў».

Апошнія навіны