BE RU EN

У Менску закрылі кнігарню «Галіяфы» (Відэа)

  • 30.07.2014, 15:24

У Менску закрылі беларускамоўную кнігарню «Галіяфы», а разам з ёй і першую літаратурную кавярню, якая праіснавала менш за два тыдні.

Пра гэта паведамляе «Белсат».

Са слоў намесніка дырэктара выдавецтва Аляксея Харужкі, «закрылі ўвесь гандаль у будынку, дзе размяшчалася кнігарня. Дзейнасць выдавецтва тут ні пры чым».

«Пакуль кнігарня будзе працаваць толькі як офіс выдавецтва, і мы шукаем на некаторы час альтэрнатыўныя бізнэс-мадэлі. Як заўсёды нашыя кнігі можна набыць на выставе «Свет кніг» на Янкі Купалы. Спадзяемся, што ў пачатку верасня кнігарня зноў запрацуе», - адзначыў ён.

Апошнія навіны