BE RU EN

Клімкін: Украіна не спыніць барацьбу за Крым

  • 30.07.2014, 12:01

Анэксія і акупацыя Крыму забытая шмат кім, але не Украінай, заявіў кіраўнік МЗС Павел Клімкін.

"Анэксіяі акупацыя Крыму забытая шмат кім. Я хачу заявіць, што Крым быў, ёсць і будзе ўкраінскім. Мы не спынім змагацца за Крым", - цытуе ўкраінскага міністра "Громадське ТВ".

Ён дадаў, што настроі ў Крыме, у Данецкай і Луганскай абласцях змяніліся.

"Цяпер мяняюцца настроі ў Крыме, гэтак жа, як і ў Данецкай і Луганскай абласцях... На жаль, для гэтага спатрэбіўся шэраг трагічных падзей, у прыватнасці, і збіты малайзійскі самалёт", - адзначыў Клімкін.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку. Пасля правядзення незаконнага "рэфэрэндуму" Уладзімір Пуцін прыняў пастанову аб далучэнні паўвыспы да РФ.

Апошнія навіны