BE RU EN

Украінскае войска вызваліла Аўдзееўку

  • 30.07.2014, 9:30

Сепаратысты і расейскія дыверсанты пакінулі адзін з найбуйнейшых гарадоў Данецкай агламерацыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні штаба антытэрарыстычнай аперацыі ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

У інфармацыі ўкраінскіх сілавікоў адзначаецца, што гэтая ноч прайшла для іх без страт. "Пачалася зачыстка гарадоў Ілавайск, і праводзіцца аперацыя вызвалення горада Першамайск", - дадалі ў штабе.

Пра тое, што ў раёне Аўдзееўкі, якая знаходзіцца за 6 кіламетраў на поўнач ад Данецка, пачаліся жорсткія баі з ужываннем бронетэхнікі, стала вядома напярэдадні ўвечары. 28 ліпеня праз баі быў цалкам абясточаны аўдзееўскі коксахімзавод групы "Метінвест" Рыната Ахметава.

Напярэдадні ўкраінскія вайскоўцы таксама абвясцілі аб вызваленні Дэбальцава - горада, які з'яўляецца найбуйнейшым чыгуначным вузлом у краіне.

Апошнія навіны