BE RU EN

Вікторыя Азаранка пачне турнір у Стэнфардзе сустрэчай з Вінус Уільямс

  • 30.07.2014, 9:13

У амерыканскім Стэнфардзе набірае абароты буйны тэнісны турнір з прызавым фондам $710 тысяч.

Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 10 месца ў сусветным рэйтынгу, атрымала 4 нумар пасеву і стартуе з другога раўнда спаборніцтваў. Яе першай спаборніцай будзе дасведчаная амерыканка Вінус Уільямс, якая знаходзіцца цяпер на 25-й пазіцыі ў рэйтынгу WTO. У першым двубоі Уільямс-старэйшая ўпэўнена перамагла польскую тэнісістку Паўлу Каню (181) - 6:3, 6:2.

Цяперашняя сустрэча будзе толькі чацвёртай, прычым ва ўсіх папярэдніх двубоях перамог дамагалася амерыканка. Апошні раз яны гулялі адна з адной у мінулым годзе на турніры ў Токіё і тады старэйшая з сясцёр Уільямс перамагла ў двух сэтах - 6:2. 6:4.

На турніры ў Стэнфардзе выступіць і малодшая Уільямс, першая ракетка планеты Сэрэна, якой у другім крузе трэба будзе правесці двубой з чэшкай Каралінай Плішкавай (45).

Спаборніцтвы на кортах Стэнфорда закончацца 3 жніўня.

Апошнія навіны