BE RU EN

Скандальны футбаліст Мілеўскі завяршыў кар'еру

  • 3.07.2014, 21:22

Былы форвард кіеўскага «Дынама» і зборнай Украіны, беларус па паходжанні Арцём Мілеўскі завяршыў кар'еру гульца.

Пра гэта паведамляе Еспресо.tv, спасылаючыся на крыніцу, набліжаную да футбаліста.

Паведамляецца, што прапаноў працаўладкавання ў 29-гадовага нападніка няма і гульнявой формы ён ужо не набярэ.

Менавіта нездавальняючы фізічны стан Мілеўскага стаў прычынай ягонага пераходу ў казахскі «Рэйнджэрс», а не рознагалоссі з былой камандай футбаліста.

Нагадаем, апошнім клубам Мілеўскага быў турэцкі «Газіянтэпспар», кантракт з якім форвард разарваў ў канцы мінулага года.

Мілеўскі - беларус па паходжанні. Але пастанавіў выступаць за зборную Украіны ў футболе, выступаў за яе на чэмпіянаце свету ў 2006-м годзе.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны