BE RU EN

Еўразвяз можа ўвесці санкцыі супраць РФ 16 ліпеня

  • 3.07.2014, 21:00

Пра гэта міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хэйг даў зразумець міністру замежных спраў Украіны Паўлу Клімкіну падчас тэлефоннай размовы.

«Вялікабрытанія стаіць плячом да пляча з еўрапейскімі партнёрамі ў намаганнях забяспечыць дыпламатычнае развязанне канфлікту ва Украіне, але Еўрапейская рада дала зразумець, што мы гатовыя накласці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Расеі, калі яны не ў стане прыняць неабходныя меры для спынення вайсковых дзеянняў. Я заклікаю Расейскую Федэрацыю выкарыстоўваць свой уплыў на незаконна ўзброеныя групы і спыніць паток зброі і баевікоў ва ўсходнюю частку Украіны. Расея не павінна чакаць, што 16 ліпеня Еўрапейская рада пастановіць, што РФ не ў стане абараніць свае ўласныя межы», - заявіў Хэйг.

Нагадаем, 27 чэрвеня Еўрапейская рада прыняла пастанову, згодна з якой яна да 30 чэрвеня чакала ад РФ крокі дзеля дээскалацыі сітуацыі ва Украіне. У адваротным выпадку Еўрапейская рада прыгразіла ўжываннем дадатковых санкцый у дачыненні да РФ.

На 16 ліпеня прызначаная чарговая сесія Еўрапейскай рады.

Апошнія навіны