BE RU EN

Беларускія музыкі патрапілі ў аўтакатастрофу

  • 3.07.2014, 19:32

Адміністратар беларускага гурта «Sex» Валерый Каберкін знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі Медыньской бальніцы Калужскай вобласці Расейскай Федэрацыі.

Трагедыя адбылася падчас вяртання музыкаў з Расеі з фестывалю рок-музыкі «Доброфест». Лідар гурта Валерый Клымчук пасля экстранай медыцынскай дапамогі са шматлікімі траўмамі і пашкоджаннямі змог дабрацца дадому на спадарожным аўтатранспарце. Валерый Каберкін на гэты момант знаходзіцца ў суседняй краіне ў цяжкім стане, перадае карэспандэнт charter97.org.

У інтэрнэце пачаўся збор сродкаў для тэрміновай аперацыі і транспарціроўкі Валерыя Каберкіна ў Беларусь.

Апошнія навіны