BE RU EN

Васіль Уткін стрымаў абяцанне і пагаліўся нагала

  • 3.07.2014, 18:14

Вядомы расейскі каментатар Васіль Уткін паведаміў, што стрымаў абяцанне і пагаліўся нагала.

Уткін абяцаў пагаліцца ў выпадку нявыхаду зборнай Расеі з групы на чэмпіянаце свету. Расейская каманда падвяла журналіста і не выйшла з групы, набраўшы ў трох матчах два балы.

«Усё! Як і абяцаў, пагаліўся нагала», - напісаў Уткін у Твітэры.

Фатаграфію, праўда, ён адмовіўся выкласці.

Апошнія навіны