BE RU EN

У Расеі маюць намер дапытаць усіх грамадзян Украіны

  • 3.07.2014, 16:24

Гэтую абсурдную навіну паведамілі ў Следчым камітэце РФ.

Супрацоўнікі Следчага камітэта маюць намер дапытаць усіх грамадзян Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расеі, заявілі «Газете.Ru» ў СК.

Праца вядзецца ў межах крымінальнай справы «аб ўжыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, забойстве пры абцяжарваючых абставінах» ва Украіне, растлумачылі ў ведамстве.

Грамадзян Украіны пытаюцца аб дзейнасці Ігара Каламойскага і Арсэна Авакава, пра тое, дзе размешчаны вайсковыя часткі, а таксама цікавяцца іх асабістым меркаваннем пра ўрад Украіны.

Да гэтага часу следчыя органы пагутарылі ўжо з чатырма тысячамі чалавек.

«Дапытвалі, каб зразумець, ці маюць людзі прэтэнзіі і падставы на прысваенне статусу пацярпелага ў крымінальнай справе Каламойскага», - патлумачыла супрацоўніца Следчага камітэта.

У Расеі сёння пражываюць некалькі мільёнаў грамадзян Украіны.

Апошнія навіны