BE RU EN

Пуцін: У нас няма нетрадыцыйнай культуры

  • 3.07.2014, 16:07

Прэзідэнта РФ здзівіла назва культурнага фестывалю ў Сочы.

Міністр культуры Уладзімір Мядзінскі запрасіў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна 4 лістапада ў Сочы на першы Усерасейскі фестываль традыцыйнай народнай культуры. Запрашэнне прагучала на пасяджэнні прэзідэнцкага Савета ў міжнацыянальных стасунках. Пуцін падзякаваў міністру, але выказаў здзіўленне назвай мерапрыемства, паведамляе Інтэрфакс.

«Фестываль традыцыйнай народнай культуры Я чагосьці, можа быць, не разумею, але народная культура - яна і ёсць народная, якая яшчэ традыцыйная. У нас няма нетрадыцыйнай народнай культуры», - сказаў Пуцін.

Разам з тым, ён не стаў настойваць на змене назвы мерапрыемства.

Фота: AP

Апошнія навіны