BE RU EN

Украінскіх памежнікаў абстралялі з мінамётаў

  • 3.07.2014, 11:02

Тэрарысты з мінамётаў абстралялі ўкраінскі пункт прапускання "Даўжанскі" Луганскай вобласці.

9 памежнікаў у выніку атрымалі раны, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежслужбы Украіны.

"Раніцай у чацвер ваеўнікі з далёкіх пазіцый ажыццявілі мінамётны абстрэл пункта прапускання "Даўжанскі", - паведамілі "Інтэрфакс-Украіна" ў прэс-службе ўстановы.

"Пад канец ваеўнікі дэманстрацыйна зрабілі некалькі стрэлаў у бок расейскага пункта прапускання", - дадалі ў Дзяржпамежслужбе Украіны.

Апошнія навіны