BE RU EN

Ахметаў адмовіўся пастаўляць украінскі вугаль у Расею

  • 3.07.2014, 10:59

Навачаркаская электрастанцыя ў Расеі заявіла аб правядзенні конкурсу на новага пастаўніка вугалю.

Прычына - у нежаданні ўкраінскага холдынгу ДТЭК Рыната Ахметава працягваць кантракт на пастаўку вугалю, пішуць "Известия".

Перапыненне гэтых паставак азначае фактычнае спыненне ўкраінскага экспарту вугалю ў Расею.

Размешчаная ў Растоўскай вобласці Навачаркаская ГРЭС - адзіная электрастанцыя ў Расеі, якая закупляла ўкраінскі вугаль, а кампаніям іншых галін, напрыклад, металургічнай, украінскі каксаваны вугаль не пастаўляецца.

Кантракт паміж кампаніямі скончыўся ў красавіку 2014 года.

Аб'ём паставак з украінскага боку на Новачаркаскую ГРЭС (забяспечвае энэргіяй прамысловую, паўднёва-заходнюю частку Растоўскай вобласці) склаў летась больш за 400 тысяч тон.

Адзначым, тэрарысты ДНР мерацца нацыяналізаваць прадпрыемствы Рыната Ахметава. Сам Ахметаў верыць у мірнае развязанне канфлікту ў Данбасе.

Апошнія навіны