BE RU EN

У Кемерава знайшлі чэрап маманта

  • 3.07.2014, 10:47

Будаўнікі ў Кемерава знайшлі на чатырохмэтровай глыбіні падчас капання катлавана для падмурка жылога дома чэрап маманта.

Пра гэта паведаміла прэс-служба адміністрацыі Кемераўскай вобласці.

"Цяпер чэрап здабываюць з тоўшчы адкладаў. У работах задзейнічаныя супрацоўнікі і студэнты факультэта гісторыі і міжнародных дачыненняў Кемераўскага дзяржуніверсітэта. Актыўна дапамагаюць будаўнікі", - гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе Інтэрфакс.

На месцы знаходкі чэрапа пабываў экспэрт у палеанталогіі Мінкультуры Яўгеній Машчанка, які прыйшоў да высновы, што "Кемераўская знаходка мае вялікую навуковую вартасць", адзначаецца ў паведамленні.

Па заканчэнні работ чэрап перададуць у Кемераўскі абласны краязнаўчы музэй.

Апошнія навіны