BE RU EN

Рэверс газу ва Украіну гатовыя праводзіць блізу 20 найбуйнейшых трэйдараў ЕЗ

  • 3.07.2014, 9:40

Блізу 20 еўрапейскіх пастаўнікоў газу выказалі жаданне пастаўляць газ ва Украіну праз тэрыторыю Славакіі.

Сярод іх - найбуйнейшыя трэйдары ЕЗ, паведаміў аператар славацкай ГТС Eustream пасля паспяховага заканчэння працэдуры Open Season прыёмуе заявак на рэверс ва Украіну праз тэрыторыю Славакіі, паведамляе прэс-служба НАК «Нафтагаз Украіны».

«Пераканаўчыя вынікі Open Season пацвярджаюць, што пастаўкі газу з ЕЗ ва Украіну - гэта камерцыйна прывабны і юрыдычна бездакорны бізнэс. Магутны ўкраінскі рынак вельмі цікавы еўрапейцам. Няма сумненняў у тым, што славацкія газатранспартныя магутнасці ў накірунку Украіны будуць мець попыт не толькі на лініі Ваяны - Ужгород, але і на адным з чатырох недазагружаных магістральных газаправодаў у пункце Велке Капушаны», - адзначыў кіраўнік управы «Нафтагаза» Андрэй Кабалёў.

Eustream таксама паведаміў, што новы пункт інтэрканэкта Будніце, створаны на лініі Ваяны - Ужгород, увойдзе ў славацкую ГТС. Транзітныя магутнасці гэтай дзялянкі будуць прапанаваныя ўдзельнікам рынку на стандартных недыскрымінацыйных ўмовах.

Апошнія навіны