BE RU EN

Джон Кэры: ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Пуціна

  • 29.07.2014, 20:50

Злучаныя Штаты прадоўжылі працу над наступнымі санкцыямі для Расеі.

Падрыхтоўка будзе весціся надалей, пакуль расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не «выйдзе наперад» і не выкарыстае сваё ўздзеянне на сепаратыстаў. Пра гэта Джон Кэры заявіў у аўторак у Нью-Ёрку падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася пасля заканчэння сустрэчы з украінскім міністрам замежных спраў Паўлам Клімкіным, паведамляе УНІАН.

«Мы ў працэсе падрыхтоўкі дадатковых санкцый, што здарылася, то здарылася. Вядома, прэзідэнт Пуцін мае шанец выйсці наперад у плане таго, каб выкарыстоўваць сваю здольнасць паўплываць на сепаратыстаў. Гэтая магчымасць будзе ў яго заўтра, паслязаўтра, на наступным тыдні, для таго, каб гэта развязаць», - сказаў дзяржаўны сакратар.

«Еўропа працуе над санкцыямі, мы працуем над санкцыямі. Але на доўгім шляху развязвання рознага роду праблем - патоку зброі і людзей праз мяжу, абстрэлу з Расеі Украіны, нягледзячы на тое, што б не здарылася з санкцыямі сёння ці заўтра - усе гэтыя праблемы застаюцца, і яны застаюцца выбарам, які прэзідэнт Пуцін можа зрабіць», - падкрэсліў Джон Кэры.

Апошнія навіны