BE RU EN

Як зэканоміць на аўтамыйцы? (Відэа)

  • 29.07.2014, 20:35

Невядомая аўтааматарка знайшла спосаб скараціць свае выдаткі.

Ці можна вымыць салон і корпус свайго аўтамабіля адначасова?

Такім пытаннем задаецца сайт onet.pl. У якасці адказу ён публікуе відэаролік, зняты ў адным з паўднёваеўрапейскіх гарадоў.

«Калі вы хочаце, каб ваш аўтамабіль добра выглядаў на дарозе, вы павінны звяртацца ў аўтамыйку. Мыццё аўтамабіля ўсё яшчэ працаёмкая задача, таму некаторыя людзі спрабуюць эканоміць як кожную хвіліну, так і кожную капейку. Гэтая жанчына наважыла адным махам вымыць як кузаў, так і салон свайго аўтамабіля», - тлумачаць журналісты выдання.

Апошнія навіны