BE RU EN

Чатыры алігархі Пуціна патрапяць пад санкцыі ЕЗ

  • 29.07.2014, 17:58

Брусэль пагадзіўся пашырыць санкцыі супраць Расеі праз падзеі ва Украіне.

У «чорны спіс» павінны патрапіць яшчэ 8 фізічных асоб, чатыры з якіх з'яўляюцца бізнэсоўцамі, блізкімі да расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, і чатыры юрыдычныя асобы, піша ўкраінская служба «Радыё Свабода».

Чакаецца, што імёны тых, хто падпадаюць пад санкцыі будуць апублікаваныя 30 ліпеня, калі іх надрукуюць у афіцыйным часопісе ЕЗ.

Сёння прадстаўнікі ўсіх 28 краін-чальцоў Еўразвязу сустракаюцца ў Брусэлі, дзе павінны быць узгодненыя новыя санкцыі супраць Расеі ў фінансавым, энэргетычным і абаронным сектарах.

Чакаецца, што абмежаванні будуць уведзеныя ў дачыненні да расейскіх банкаў у кантэксце доступу да еўрапейскіх рынкаў, абмежаванні ў працы з расейскім энэргетычным сэктарам і эмбарга на пастаўкі зброі.

Дагэтуль ЕЗ увёў санкцыі супраць 87 фізічных і 20 юрыдычных асоб ва Украіне і Расеі праз іх удзел у дэстабілізацыі сітуацыі на ўсходзе Украіны і ў Крыме.

Апошнія навіны