BE RU EN

Над Луганскам праляцелі расейскія самалёты

  • 29.07.2014, 17:20

Самалёты ВПС Расеі залятаюць на тэрыторыю Украіны да 50 кіламетраў ад мяжы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў.

«Так, сёння, 29.07.14 у перыяд з 08.33 да 08.38 сіламі АТА зафіксаванае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з боку РФ лятальнымі апаратамі. Гэта ўжо не першы такі выпадак», - напісаў Селязнёў.

З ягоных слоў, напярэдадні таксама зафіксавана некалькі фактаў незаконнага парушэння мяжы Украіны лятальнымі апаратамі з боку РФ.

«Часам гэтыя самалёты сыходзілі ўглыб тэрыторыі Украіны на адлегласць да 50 кіламетраў, перамяшчаліся ў тым ліку і над горадам Луганскам», - паведаміў спікер АТА.

Пры гэтым Селязнёў нагадаў, што сілавікі дакладна выконваюць загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ВС Украіны ў забароне вядзення агню артылерыі і авіяцыі ў жылых раёнах і месцах, дзе пражывае мірнае насельніцтва рэгіёну.

Апошнія навіны