Ахлабысцін адпачывае не ў Крыме, а ў Гішпаніі
- 29.07.2014, 16:20
Расейскі актор Іван Ахлабысцін адпачывае ў Гішпаніі.
Ужо некалькі дзён артыст публікуе ў сваім фотаблогу здымкі, як ён праводзіць час разам з жонкай і дзецьмі.
Учынак артыста адправіцца за мяжу вельмі здзівіў яго прыхільнікаў, піша Story.
Бо Ахлабысцін, як ніхто іншы, радаваўся, што Крым вярнуўся ў склад Расеі.
Прыхільнік палітыкі Пуціна пасля ўсіх сваіх гнеўных і абразлівых прамоваў у адрас Украіны і яе народа проста не мог, на думку фанаў, адправіцца адпачываць ні ў якое іншае месца, як у Крым. Але ў актора сваё меркаванне на гэты конт.
Нагадаем, у мінулым годзе актор Іван Ахлабысцін «марыў пра адпачынак у Крыме, аднак цана на крымскі адпачынак была крыху завысокая для зоркі»: «Я вельмі хацеў на Чорнае мора, недзе пад Севастопаль, але дорага».