BE RU EN

На сайт прэзідэнта Украіны ўчыненая магутная DDoS-атака

  • 29.07.2014, 15:30

Сайт прэзідэнта Украіны зазнаў DdoS-напад.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага цэнтра абароны інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сістэм Дзяржспецсувязі, яе спецыялісты адбілі магутную DDoS-атаку на сайт прэзідэнта Украіны.

«Распаўсюд заяў аб супрацоўніцтве іх з кіберзлачыннасцю - правакацыя, накіраваная на падрыў даверу да структур, якія забяспечваюць абарону дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Раніцай сайт прэзідэнта Украіны працаваў нестабільна, а затым наогул не адкрываўся. Як паведамляе РІА «Новости», хакеры з групы «Кіберберкут» паведамілі на сваім партале, што менавіта яны заблакавалі сайт Парашэнкі.

Апошнія навіны