BE RU EN

Мянчук набыў у «Рублёўскім» хлеб з прусакамі

  • 29.07.2014, 14:16

Купля была зробленая ў краме «Рублёўскі», размешчанай на першым паверсе ГЦ «Глоба» у Менску.

У спісе знайшлося месца багету ўласнай вытворчасці крамы. Прыйшоўшы дадому, пакупнік выявіў, што ў батоне засмажылі не толькі кунжут, але і прусакі. Каб перасцерагчы астатніх, ён даслаў фатаграфіі «печыва», піша onliner.by.

- У краму не звяртаўся і не меруся, - распавёў Аляксей. - Бо не бачу ў гэтым сэнсу: ні грашовага, ні з пункту гледжання прыцягнення «вінаватых» да адказнасці. Пішу вам, бо не хацеў бы, каб хто-небудзь яшчэ паспытаў такога печыва з «разынкамі».

Адрозна ад Аляксея журналісты звязаліся з кіраўніцтвам сеткі. Вось як пракамэнтавала знаходку кіраўніца праекта «Рублёўскі» Наталля Шаблінская:

- У нашай практыцы такое адбылося ўпершыню. На гандлёвы аб'ект выехалі спецыялісты (тэхнолагі), каб правесці расследаванне, з якой прычыны і хто вінаваты ў гэтым інцыдэнце. Да моманту высвятлення абставін камэнтаваць гэтую сітуацыю вельмі складана. У рэшце, такія багеты выпякае ці не кожная крама горада. Калі факт пацвердзіцца, то вінаватыя і адказныя будуць заслужана пакараныя.

У гандлёвым аб'екце рэгулярна праводзяцца мерапрыемствы, якія датычацца харчовай бяспекі выраблянай прадукцыі. Гэта кантроль за выкананнем патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў, а таксама своечасовае і рэгулярнае правядзенне мерапрыемстваў дэзінфекцыі і дэратызацыі памяшканняў.

Апошнія навіны