BE RU EN

Навукоўцы: Працаголікі часцей за ўсё становяцца алкаголікамі

  • 29.07.2014, 12:04

Людзі, якія аддаюць працы занадта шмат часу, часцей рызыкуюць набыць алкагольную залежнасць.

Навукоўцамі была выяўленая досыць шчыльная сувязь паміж паняткамі «алкаголік» і «працаголік». Яны мяркуюць, што людзі, якія працуюць больш за 50 гадзін у тыдзень, рызыкуюць ператварыцца ў залежных ад алкаголю.

У працаголікаў рызыка ператварыцца ў алкаголікаў у 3.3 разы вышэйшая, чым у беспрацоўных. Як даказалі даследаванні, працаголікі часцей ўжываюць алкаголь, піша rg.ru.

Людзі, якія працуюць звыш нормы, патлумачылі гэта тым, што пасля цяжкага працоўнага дня зняць стрэс і расслабіцца можна выключна з дапамогай алкаголю. Пад паняццем «алкагалізм» навукоўцы маюць на ўвазе рэгулярнае ўжыванне спіртных напояў, а таксама працяглыя запоі, з якіх немагчыма выйсці.

Апошнія навіны