BE RU EN

Кіраўнік МЗС Латвіі: Расея стварае пагрозу для ўсёй Еўропы

  • 29.07.2014, 11:03

Расейская палітыка ва Украіне паставіла пад пагрозу бяспеку ўсёй Еўропы.

Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "900 секунд" на LNT заявіў міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч, піша rus.delfi.lv.

"Калі Расеі цяпер ўдасца дэстабілізаваць Украіну настолькі, што яна ператворыцца ў поле бою, то, хутчэй за ўсё, з’явіцца ахвота і надалей рабіць гэтак жа", - выказаў меркаванне кіраўнік МЗС. У сувязі з гэтым Рынкевіч выступіў за больш жорсткі ціск на Маскву. Паводле ягоных слоў, калі параўнаць эканамічную выгаду і бяспеку ўсёй Еўропы, то становіцца зразумела, што трэба рэагаваць жорстка.

У панядзелак кіраўніцтва Еўразвязу ўжо дасягнула дамоўленасці аб замарожванні актываў і ўключэнні ў "чорны спіс" бізнэсоўцаў, шчыльна звязаных з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Апошнія навіны