BE RU EN

Украінскае войска прадаўжае наступ: новыя мэты - Першамайск і Снежнае

  • 29.07.2014, 9:21

Сілавікі наступаюць на пазіцыі баевікоў у Данбасе

На ўсходзе Украіны адзначаецца актывізацыя дзейнасці разведвальна-дыверсійных груп баевікоў. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук".

"Цяпер іх галоўнай задачай з'яўляецца збор разведвальнай інфармацыі аб дыслакацыі часцей і падраздзяленняў АТА, стварэнне агентурнай сеткі, а таксама падрыхтоўка да ўчынення тэрарыстычных актаў сярод мірнага насельніцтва на вызваленай тэрыторыі", - гаворыцца ў паведамленні.

Разведвальнымі органамі адзначаецца праца радыёстанцыі неўстаноўленага ўзору ў паўднёва-ўсходняй частцы населенага пункта Першамайск. Магчыма, праводзіцца каардынацыя тэрарыстаў для перагрупоўкі і канцэнтрацыі намаганняў у кірунку мастоў праз раку Луганка (паўднёвая частка).

"Паводле вынікаў радыёперамоў, можна зрабіць выснову, што бліжэйшай задачай баевікоў будзе ўтрыманне населеных пунктаў Першамайск, Стаханаў, Бранка, Алчэўск", - падкрэслілі ў прэс-цэнтры АТА.

Баі з тэрарыстамі сёння ноччу ішлі паблізу Марынаўкі, Новага Света, Амвросіеўкі і Камісараўкі Данецкай вобласці, а таксама ў Луганску і яго ваколіцах, у прыватнасці, у вёсцы Чырвоная Талоўка. Паводле апошняй інфармацыі прэс-цэнтра, украінскія вайскоўцы ўвайшлі ў Шахцёрск, Тарэз і Лутугіна. Цяпер доўжацца баі за поўнае вызваленне Першамайска і Снежнага.

Апошнія навіны