BE RU EN

Баевікі спрабуюць схаваць сляды катастрофы «Боінга»

  • 28.07.2014, 21:14

Месца падзення самалёта рэгулярна абстрэльваюць.

Пра гэта заявіў спікер Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка на брыфінгу ў панядзелак у Кіеве, піша "Украінская праўда".

"У нас ёсць інфармацыя аб тым, што баевікі час ад часу абстрэльваюць месца падзення самалёта, у тым ліку з мінамётаў і артылерыі, каб знішчыць довады", - сказаў ён.

Пры гэтым Лысенка паведаміў, што ўкраінскія сілы АТА падышлі ўжо бліжэй да месца падзення самалёта з паўднёвага боку, хоць само месца авіякатастрофы надалей знаходзіцца пад кантролем баевікоў.

Каментуючы заявы аб тым, чаму сілы АТА дагэтуль не занялі гэтую тэрыторыю, Лысенка патлумачыў, што, па-першае, само месца знаходзіцца ў нізіне і не з'яўляецца стратэгічна важным для далейшага прасоўвання сіл АТА і знішчэння баевікоў.

17 ліпеня ў Данецкай вобласці пацярпеў катастрофу пасажырскі самалёт авіякампаніі Malaysia Airlines "Боінг-777". Паволе звестак авіякампаніі, на борце самалёта знаходзілася 298 чалавек: 15 чальцоў экіпажа і 283 пасажыры.

Прадстаўнік МУС Украіны заявіў, што пасажырскі самалёт быў збіты тэрарыстамі з зенітна-ракетнага комплексу "Бук". Такую зброю баевікі Данбаса маглі атрымаць з Расеі.

РК "Бук" створаны для знішчэння хуткасных вайсковых самалётаў на вялікіх вышынях. Ракеты з такіх комплексаў не трапляюць у самалёт непасрэдна.

Ракета даганяе самалёта і выбухае побач з ім, ствараючы вялікае воблака шрапнелі.

Напярэдадні група міжнародных экспэртаў і супрацоўнікаў АБСЕ была не дапушчаная баявікамі да месца аварыі малайзійскі "Боінга-777" у Данецкай вобласці. Украінскае войска ўшчыльную наблізілася да месца аварыі, але актыўных баявых дзеянняў у гэтым раёне не праводзіць.

Апошнія навіны