BE RU EN

«Крытычная маса» сабрала 100 жыхароў Баранавічаў

  • 28.07.2014, 21:13

Веласіпедысты арганізавана праехалі цэнтральнымі вуліцамі горада.

Пра гэта піша «Наша Нiва».

Такія акцыі, як «Крытычная маса» праводзяць у многіх гарадах свету. Традыцыйна гэта апошняя пятніца месяца. У Баранавічах упершыню такая акцыя стала праводзіцца ў гэтым годзе, і не адзін раз у месяц, а два: у другую і апошнюю пятніцы.

Ужо адбыліся чатыры «Крытычныя масы». Колькасць удзельнікаў павялічылася з 40 (першым разам) да 104 (апошнім). Сярод удзельнікаў былі дзеці з бацькамі і людзі сталага ўзросту.

«Рэакцыя аўтамабілістаў і пешаходаў на вялікую колькасць веласіпедыстаў на вуліцы была вельмі пазітыўная, мы бачылі шмат усмешак і чулі шмат добрых слоў», - кажуць удзельнікі акцыі.

Фота: nn.by

Апошнія навіны