BE RU EN

Расея абскарджвае пастанову Гаагскага суда ў справе ЮКАСа

  • 28.07.2014, 20:42

Міністэрства фінансаў РФ заявіла, што Расея абскарджвае прысуд гаагскага суда паводле пазову экс-акцыянераў кампаніі ЮКАС.

«У сувязі з наяўнасцю ў прысудзе трацейскага суда істотных хібаў Расейская Федэрацыя будзе аспрэчваць пастанову трацейскага суда ў судах Нідэрландаў і чакае дасягнуць там справядлівага выніку», - гаворыцца ў заяве ведамства.

Арбітражны суд у Гаазе прыняў пастанову аб тым, што Расея павінна будзе выплаціць былым уладальнікам ЮКАСа крыху больш за 50 млрд даляраў.

Апошнія навіны