BE RU EN

У вёсцы пад Ваўкавыскам ветрам здзьмула балкон

  • 28.07.2014, 17:31

У Ваўкавыскім раёне падчас навальніцы ўпаў балкон.

У МНС мяркуюць, што дом 1991 пабудовы не вытрымаў моцнага ветру і дажджу, піша «Вечерний Гродно».

У нядзелю ў пасёлку Юбілейны Ваўкавыскага раёна ў двухпавярховым цагляным доме ўпаў балкон. Як паведамілі ў абласной управе МНС, магчымая прычына абрынання моцны вецер: падчас навальніцы парывы дасягалі 8 м/с.

Ніхто з людзей не пацярпеў, месца падзення агароджанае, дакладныя прычыны ўсталюе камісія. Пакуль жыхарам 16-кватэрнага дома рэкамендавалі на балконы не хадзіць.

Фота: МНС

Апошнія навіны