BE RU EN

Мінтранс: Самалёты з рэгіёнаў Беларусі павінны лятаць ва ўсім свеце

  • 28.07.2014, 17:17

Улады разлічваюць на выкарыстанне рэгіянальных аэрапортаў Беларусі для выканання міжнародных авіярэйсаў.

Пра гэта заявіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак, паведамляе БелТА.

На думку міністра, перавозкі авіятранспартам у Беларусі дынамічна развіваюцца. У Міністэрстве ставяць задачу выкарыстоўваць не толькі нацыянальны аэрапорт, але і рэгіянальныя. Прычым рэгіянальныя аэрапорты плануецца выкарыстоўваць не толькі для міжрэгіянальных пералётаў, але і для міжнародных перавозак.

Міністр адзначыў таксама велізарную патрэбу ў кваліфікаваных кадрах - як у лётных, так і для абслугоўвання паветраных суднаў і аэрадромнага абсталявання.

Апошнія навіны