BE RU EN

Аляксандру Макаеву далі 15 дзён за малітву

  • 28.07.2014, 17:00

За бел-чырвона-белы сцяг суд прысудзіў актывіста да арышту.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава.

«Працэс праходзіў у судзе Маскоўскага раёна Менска, прычым пачаўся ён у абедзенны перапынак, таму ў залу нікога не пусцілі. Судзілі яго адразу паводле двух артыкулаў КаАП: 23.4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні», а таксама 17.1 «Дробнае хуліганства». Паводле кожнай далі па 10 дзён, шляхам частковага складання атрымалася 15», - распавяла яна.

Нагадаем, адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў быў затрыманы ўчора недалёка ад Чырвонага касцёла ў Менску пасля малітвы за палітвязняў. У гонар Дня Незалежнасці Беларусі ён прынёс з сабой беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, але пасля мерапрыемства па дарозе дааўтамабіля яго затрымалі.

Апошнія навіны