BE RU EN

Базанаў стаў намеснікам гендырэктара РУП «Белтэлекам»

  • 28.07.2014, 14:46

Былы кіраўнік ІАЦ пры адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Базанаў стаў намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам».

Ён уключаны ў спісы кіраўніцтва кампаніі, апублікаваныя на афіцыйным сайце beltelecom.by.

У кампаніі Базанаў адказвае за ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі і замежныя сувязі.

Нагадаем, 18 ліпеня Лукашэнка вызваліў Аляксандра Базанава ад пасады дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры сваёй адміністрацыі ў сувязі з выхадам у адстаўку. Новым дырэктарам быў прызначаны Аляксей Дзербін.

Апошнія навіны