BE RU EN

На ўездзе ў Салігорск вывесілі бел-чырвона-белы сцяг

  • 28.07.2014, 12:47

Акцыю прымеркавалі да Дня аднаўлення незалежнасці Беларусі.

Актывісты дэмакратычнага руху замацавалі і вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на адным з мастоў пры ўездзе ў Салігорск. Як стала вядома charter97.org, ён быў замацаваны над праезнай часткай і добра бачны кіроўцам транспарту, што праязджалі ў горад.

Фото: saligorsk.org
Фото: saligorsk.org
Фото: saligorsk.org

Нагадаем, 24 гады таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам да незалежнасці Беларусі.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць краіны ў замежных стасунках».

Апошнія навіны