BE RU EN

Заўтра паветра прагрэецца да 30-33 градусаў

  • 28.07.2014, 12:17

У Беларусі 29 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць.

Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

Прагназуецца пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх раёнах краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвым 3-8 метраў у секунду, пры навальніцах - з парывамі да 14 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да 30-33 градусаў.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Апошнія навіны