BE RU EN

Украінскія сілавікі занялі Саур-Магілу

  • 28.07.2014, 11:57

Стратэгічная вышыня ля мяжы Расеі вызваленая ад тэрарыстаў.

Аб гэтым паведаміў прэзідэнту Украіны начальнік Генеральнага штаба генерал-лейтэнант Віктар Мужэнка, паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Саур-Магіла з'яўляецца стратэгічнай вышынёй на мяжы Луганскай, Данецкай і Растоўскай абласцей Расеі, з якой тэрарысты абстрэльвалі украінскіх вайскоўцаў і шэраг населеных пунктаў, у прыватнасці, Марынаўку.

Прэзідэнт Украіны выказаў упэўненасць, што Узброеныя сілы з гонарам выканаюць пастаўленую задачу і неўзабаве на вызваленых тэрыторыях будзе адноўленае мірнае жыццё.

Апошнія навіны