BE RU EN

Японія збіраецца ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі

  • 28.07.2014, 11:42

Японія плануе ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі, заявіў генеральны сакратар урада краіны Есіхідэ Суга.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Паводле ягоных слоў, санкцыі закрануць актывы людзей і арганізацый, якія маюць дачыненне, на думку японскіх уладаў, да дэстабілізацыі сітуацыі на Украіне і далучэння Крыма.

У красавіку ўрад Японіі абвясціў аб дадатковых санкцыях у дачыненні да Расеі ў сувязі з сітуацыяй вакол Украіны.

Апошнія навіны