BE RU EN

Сайт «Вконтакте» не працуе праз спёку

  • 27.07.2014, 20:22

У дата-цэнтры сацыяльнай сеткі ў Санкт-Пецярбургу адбылася аварыя.

Сёння днём карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Вконтакте» сутыкнуліся з праблемамі пры заходзе на сайт. Таксама была страчаная частка карыстальніцкага кантэнту. Прэс-сакратар сацыяльнай сеткі Георгій Лабушкін мяркуе, што прычынай аварыі стала «беспрэцэдэнтная» спякота.

Паводле звестак метэаролагаў тэмпература ў Санкт-Пецярбургу 27 ліпеня ўдзень было блізу 31 градуса.

Прэс-сакратар «Вконтакте» сцвярджае, што аварыя ў дата-цэнтры не прывядзе да страты карыстальніцкага кантэнту.

Апошнія навіны