BE RU EN

У карыстальнікаў «Вконтакте» зніклі лайкі і фота

  • 27.07.2014, 17:55

27 ліпеня ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зніклі ўсе фатаграфіі і запісы ў шматлікіх карыстачоў.

Таксама зніклі лайкі і магчымасць іх ставіць, загружаць фатаграфіі і відэа.

Пры гэтым сайт vk.com не працуе, ёсць магчымасць знаходзіцца ў сацыяльнай сетцы толькі праз прыкладанні. Прэс-сакратар «Вконтакте» Георгій Лабушкін у інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква» пацвердзіў інфармацыю аб непаладках у працы сацыяльнай сеткі.

«Ёсць некаторыя праблемы. Мы цяпер з імі разбіраемся. Вядома, гэта ўсё адновіцца ў самы бліжэйшы час. Цяпер мы пакуль занятыя высвятленнем», - адзначыў Лабушкін.

Прычыны збою на гэты момант высвятляюцца.

Апошнія навіны