BE RU EN

Aston Martin выпусціць шыкоўную навінку

  • 27.07.2014, 17:35

Кампанія Aston Martin абвясціла аб запуску ў вытворчасць новай шыкоўнай мадэлі Lagonda ў пачатку 2015 года.

Такім чынам, сусветная прэм'ера навінкі адбудзецца на адным з бліжэйшых сусветных аўтасалонаў. Дакладна вядома, што ультра-шыкоўны седан будуць збіраць толькі паводле папярэдняй замовы, а вытворчасць будзе «строга абмежаванай», піша Сarpark.

Aston Martin Lagonda пабудаваны на платформе VH, з выкарыстаннем у кузаве панэляў з карбону. Пад капотам новай мадэлі можа быць усталяваны 6,0-літровы рухавік V12, максімальная магутнасць якога складзе каля 600 к.с, піша obozrevatel.com.

Паводле інфармацыі крыніц, блізкіх да Aston Martin, новы седан Lagonda будзе прапаноўвацца выключна на Блізкім Усходзе.

Апошнія навіны