BE RU EN

Нямецкая выведка: Улада Пуціна дала расколіну

  • 27.07.2014, 16:59

Эканамічныя інтарэсы расейскіх алігархаў, занепакоеных санкцыямі ЕЗ, неўзабаве могуць пераважыць над палітычнымі, і бізнэс-эліта паспрабуе спыніць прэзідэнта РФ.

Пра гэта паведамляюць Deutsche Welle і Spiegel Online.

Згодна з інфармацыяй, Федэральная выведвальная службы (BND) бачыць прыкметы таго, што ў вышэйшым кіраўніцтве Расеі ідзе барацьба паміж прыхільнікамі жорсткага палітычнага курсу і бізнэс-элітай за ўплыў на кіраўніка дзяржавы. Уладны блок расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна падчас пачатку крызісу ва Украіне здаваўся заходнім спецслужбам маналітным.

Аднак цяпер, на думку выведкі, у асяроддзі Пуціна з'явілася расколіна, заявіў кіраўнік BND Герхард Шындлер на пасяджэнні замежнапалітычнага камітэта бундэстага. Паводле звестак СМІ, пра гэта ж Шындлер казаў ва ўстанове федэральнага канцлера у штотыднёвым дакладзе спецслужбаў аб сітуацыі ў свеце.

З пункту гледжання BND, цалкам магчыма, што эканамічныя інтарэсы расейскіх алігархаў, занепакоеных санкцыямі ЕЗ, неўзабаве могуць пераважыць над палітычнымі, і бізнэс-эліта паспрабуе спыніць прэзідэнта.

Апошнія навіны