BE RU EN

Два чачэнскія батальёны прыбылі да мяжы Украіны

  • 27.07.2014, 15:03

Паблізу мяжы з Украінай назіраецца далейшае нарошчванне вайсковай тэхнікі і падраздзяленняў ВС РФ.

Пра гэта паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.

Дзве калоны аўтамабільнай тэхнікі з інтэрвалам у 50 км рухаліся з Растова-на-Доне ў кірунку Гукава. У першай калоне - 10 аўтамабіляў, 6 гармат, 2 гаўбіцы, 1 ЗП 22 і амаль 100 вайскоўцаў. У другой - 18 аўтамабіляў «Урал», якія транспартуюць 8 танкаў і 10 БМП. Акрамя гэтага былі заўважаныя 3 міліцэйскія «КамАЗы» без нумарных знакаў, якія рухаліся ў аналагічным кірунку.

У напрамку «Вялікая Пісараўка» Сумскага атрада назіраўся рух вайсковай тэхнікі ВС РФ з узброенымі вайскоўцамі ў кірунку населеных пунктаў Грайварон (Расея) - Пісараўка (Украіна).

«У Растове ў горад прыбылі два батальёны «Усход»(Чачня) для перапраўкі ва Украіну», - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя гэтага паведамляецца, што расейскія вайскоўцы абсталююць артылерыйскія агнявыя пазіцыі ў раёне населеных пунктаў Мацвееў Курган, Куйбышава і Навашахцінск.

Апошнія навіны