BE RU EN

Саакашвілі выклікалі ў пракуратуру Грузіі

  • 27.07.2014, 12:11

Былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі выклікалі ў галоўную пракуратуру краіны.

Пра гэта паведамляюць грузінскія СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў ведамства.

«Міхаіл Саакашвілі выкліканы ў галоўную пракуратуру Грузіі ў панядзелак, у 11 гадзін раніцы для ўдзелу ў следчых мерапрыемствах», - гаворыцца ў паведамленні.

У чацвер галоўная пракуратура Грузіі абвясціла аб стварэнні кансультацыйнай групы ў расследаванні абвінавачванняў супраць высокапастаўленых чыноўнікаў, паведамляе BBC.

Цяпер варта чакаць актывізацыі расследавання супраць экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, які знаходзяцца за межамі краіны, былога міністра абароны Давіда Кезерашвілі і экс-міністра юстыцыі Зураба Адэішвілі.

Апошнія навіны