BE RU EN

Выраслі штрафы за няпройдзены тэхагляд

  • 27.07.2014, 12:12

Аўтаўладальніку, які своечасова не прайшоў дзяржтэхагляд свайго транспартнага сродку, пагражае накладанне штрафу да 1-3 базавых адзінак.

Узмоцненая адказнасць за няпройдзены тэхагляд - з 27 ліпеня ўвайшоў у дзеянне Закон №176-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь у пытаннях забеспячэння бяспекі дарожнага руху».

Аўтаўладальніку, які своечасова не прайшоў дзяржтэхагляд свайго транспартнага сродку, пагражае накладанне штрафу да 1-3 базавых адзінак (Br150-450 тыс.). Таксама, за паўторнае цягам года аналагічнае парушэнне будзе накладзены штраф у суме ад 2 да 5 БВ (Br300-750 тыс.), піша «Інтэрфакс».

«Варта адзначыць, што гэтае новаўвядзенне заклікае прыцягнуць увагу аўтаўладальнікаў - больш адказна ставіцца да тэхнічнага стану сваіх транспартных сродкаў як да складніка бяспекі дарожнага руху», - падкрэсліваюць прадстаўнікі Белтэхагляда.

Апошнія навіны