BE RU EN

Мянчук «прыпаркаваўся» на даху іншага аўтамабіля

  • 27.07.2014, 10:12

Незвычайнае ДТЗ адбылося сёння раніцай у менскім мікрараёне Кунцаўшчына.

Фатаграфіі аўтамабіля, які заехаў на дах аўто, якое знаходзілася на стаянцы ў адным з двароў, апублікаваныя ў групе «Тыповы Менск» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Каментатары вылучылі некалькі версій таго, што адбылося. Самай праўдападобнай здаецца здагадка, што кіроўца ўрэзаўся ў дрэва і праз гэта яго аўтамабіль заехаў на дах іншага.

Апошнія навіны