BE RU EN

Бясплатныя ровары ў Менску карыстаюцца попытам

  • 26.07.2014, 19:28

Да 31 жніўня ў Менску працуюць пункты бясплатнага пракату ровараў.

Яны арганізаваныя ў рамках летняй акцыі «Ровар за проста так!» групай кампаній «А-100» сумесна з Менскім веласіпедным грамадствам.

Як паведамляе БелаПАН, стацыянарны пункт пракату абсталяваны ў парку Перамогі, а мабільны пункт працуе па такім графіку: 21 ліпеня-3 жніўня, 25-31 жніўня - парк Чэлюскінцаў, 4-10 жніўня - Кастрычніцкая плошча, 11-24 жніўня - Палац спорту. Усе пункты працуюць з 10 да 22 гадзін. У суботы ровары выдаюцца таксама на аўтазапраўках «А-100». Роварам можна карыстацца бясплатна пры наяўнасці пашпарта.

Апошнія навіны